Вось чаму ўсё, што мы ствараем і робім, ушаноўвае наша абяцанне наконт асабістых дадзеных
Збіраем менш даных
Мы вырашылі ведаць пра вас менш
Усе тэхналагічныя кампаніі збіраюць звесткі для паляпшэння сваёй прадукцыі. Але гэта не павінна ўключаць шмат вашай асабістай інфармацыі. Адзіныя звесткі, якія нам патрэбныя — гэта тыя, што ў выніку служаць вам. Мы пытаем сябе: ці сапраўды яны нам патрэбныя? Для чаго гэта нам трэба? І калі мы можам іх выдаліць?
Трымаем у бяспецы
Мы робім усё магчымае, каб абараніць вашу асабістую інфармацыю
Бяспека дадзеных складаная — ці, па меншай меры, павінна быць. Вось чаму мы робім дадатковыя крокі для класіфікацыі звестак, якія ў нас ёсць, падтрымліваем правілы захоўвання і аховы кожнага тыпу, і ўвесь час удасканальваем нашы працэсы. Мы аддаём перавагу вашай прыватнасці. Мы інвестуем у гэта. Мы адданыя гэтаму. Мы нават вучым іншыя кампаніі, як гэта рабіць.
Ніякіх сакрэтаў
Вы заўсёды будзеце ведаць, дзе вы з намі
Тут няма схаванага плана. Наш бізнес не залежыць ад таемнага злоўжывання вашым даверам. Наша Паведамленне аб прыватнасці на самой справе зразумелае. Калі вы хочаце дакладней даведацца, якія даныя мы збіраем, то наш зыходны код адкрыты. Так жа як і мы.
-
Чаму варта давяраць Firefox?
Таму што мы ставім людзей на першае месца. Фактычна, нас падтрымлівае некамерцыйная арганізацыя. З першых дзён нашай місіяй была ахова інтэрнэту і ўсіх, хто ім карыстаецца.
-
Ваша прыватнасць, дзякуючы прадукту
Прадукты Firefox працуюць па-іншаму — таму што яны створаны для аховы вашай прыватнасці ў першую чаргу.